Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расеец, які расчараваўся ў ДНР, адпраўляецца ў Сырыю


Бонда Дароўскіх

Бонда Дароўскіх

«Я цяпер як наркаман шукаю баявыя дзеяньні. Страшна першы раз паехаць, а потым ужо не спыніць. Хачу пабываць у тых баях».

У красавіку 2015 на сайце Свабоды было апублікавана інтэрвію з расейскім прадпрымальнікам Бондам Дароўскіх, які пад уплывам телепрапаганды вырашыў змагацца з «фашызмам» і адправіўся добраахвотнікам на ўсход Украіны. Дароўскіх прынялі ў брыгаду «Прывід» Аляксея Мазгавога ў Луганскай вобласьці, затым ён ваяваў на тэрыторыі ДНР. Але, апынуўшыся на Данбасе, Бонда Дароўскіх выявіў, што там адбываецца зусім ня тое, пра што ён марыў. «Калі трапляеш туды, літаральна зь першых хвілінаў разумееш, што гэта не воінскае падразьдзяленьне — гэта банда самая сапраўдная», — распавядаў ён. Усьвядоміўшы, што прапаганда яго падманула, Бонда Дароўскіх вярнуўся ў Расею і стаў падумваць аб тым, каб адправіцца на вайну, але ўжо зь іншага боку — у адзін з атрадаў Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны.

Публікацыя аповеду Бонды Дароўскіх пра будні сэпаратысцкіх рэспублік выклікала прыкметны рэзананс, і ім зацікавіліся расейскія спэцслужбы. Дароўскіх адправіўся ў Кіеў, але знаёмыя адгаварылі яго ўступаць у адзін з батальёнаў, якія ўдзельнічаюць у ваеннай апэрацыі. Неўзабаве Дароўскіх прыйшоў да высновы, што галоўнае змаганьне сіл дабра з сіламі зла адбываецца на Блізкім Усходзе, і стаў зьбіраць аднадумцаў, гатовых змагацца з «Ісламскай дзяржавай» ў Сырыі.

«Я цяпер як наркаман шукаю баявыя дзеяньні. Страшна першы раз паехаць, а потым ужо не спыніць. Хачу пабываць у тых баях», напісаў ён карэспандэнту Свабоды Дзьмітрыю Волчаку. У сваім Фэйсбуку Дароўскіх тлумачыў: «Рэальная дапамога ад Расеі ў Сырыі можа зыходзіць толькі ад іх грамадзянаў, гэта значыць добраахвотнікаў у дадзеным выпадку. Каб Расея там разгарнула свой кантынгент, ёй неабходна там стварыць групоўку як мінімум з 60-80 тысяч чалавек, але мы цяпер не СССР, і гэта нерэальна. Таму мы туды едзем самастойна, і тыя ж апалчэнцы, што знаходзяцца на баку Асада і падтрыманыя афіцыйным Дамаскам, нас не чакаюць і нам нават не адказваюць на нашы просьбы аб прыняцьці ў іх шэрагі. А той жа Башар Асад кажа пра недахоп байцоў ... А галоўнае — арганізацыя дастаўкі добраахвотнікаў туды і назад, а гэта ўсяго 80 000 рублёў у абодва канцы, з умовай знаходжаньня ня менш за 6 месяцаў ».

У верасьні Бонда Дароўскіх паведаміў, што дасягнутая дамоўленасьць з курдамі, якія ваююць у Сырыі і гатовыя прыняць добраахвотнікаў з Расеі. Першая група расейскіх добраахвотнікаў з 12 чалавек адправілася ў Ірак 22 верасьня, а Бонда Дароўскіх вырашыў адкласьці свой ад’езд на некалькі дзён. Перад яго адбыцьцём на вайну была запісаная гэтая размова.

— Вы вырашылі паехаць ва Ўкраіну і ваяваць на ўкраінскім боку. Але вы пісалі мне, што хутка расчараваліся. Чаму?

— Так, сапраўды, гэта было так. Хацелася дапамагчы ўкраінскаму боку. Але расейцы, якія знаходзяцца на тым баку, расчараваныя тым, што там адбываецца, і шкадуюць аб тым, што прыехалі туды. А таму ў Расею яны вярнуцца ня могуць, тут іх фактычна лічаць тэрарыстамі.

— Вы ўступілі ў нейкі атрад?

— Не, ні ў якім атрадзе я ня быў. Усё было вельмі хутка, літаральна адзін-два дні. Я сустрэўся з расейцамі, якія там ваююць, і мне вельмі папулярна растлумачылі: ты сам добра ведаеш, што гэта за вайна: проста няма чаго рабіць, ня толькі з таго, але нават з гэтага боку.

— А што менавіта іх расчаравала?

— У першую чаргу, напэўна, тое ж, што і апалчэнцаў: людзям не даюць ваяваць, ні наперад, ні назад. Ідзе артылерыйская вайна, ты стаіш у акопах^; калі пінг-понг ідзе, ты ловіш гэтыя снарады, і ўсё. Табе не даюць задачы, дапусьцім, на штурм, на адваяваньне нейкіх тэрыторый. Фактычна ты проста стаіш у акопе — гэта што з аднаго боку вайна такая, што зь іншага боку.

— Гэта значыць, раздражняе нерашучасьць камандаваньня?

— Так, безумоўна. Вайна — гэта калі ты сапраўды ідзеш кудысьці наперад, а калі ты проста стаіш і чакаеш, пакуль прылятаюць снарады табе на галаву, — гэта бессэнсоўна. Хлопцы, зь якімі я размаўляў, усе знаходзяцца ў Кіеве.

— Яны паехалі ваяваць за Ўкраіну з-за перакананьняў, дзеля прыгодаў, з-за грошай?

— Яны ў грудзі сябе б’юць, што рабілі гэта ўсё з-за перакананьняў, для таго каб ваяваць менавіта супраць Расеі. Але на самой справе я ім ня веру. Я ім адкрыта казаў: хлопцы, вы, напэўна, сюды прыехалі па піяр.

— Часта на баку Ўкраіны ваююць, як гэта ні парадаксальна, расейскія нацыяналісты вельмі правых перакананьняў.

— Вось менавіта яны і кажуць...

— Вярнуўшыся з Украіны расчараваным, вы вырашылі паехаць у Сырыю. Чаму Сырыя? Як вы вырашалі, на чыім баку ваяваць? Я ведаю, што вы спачатку думалі ваяваць на баку Башара Асада, а потым выбралі курдаў...

— Пра Сырыю думка прыйшла даволі даўно, яшчэ год таму. Знаходзячыся на Данбасе, мы гаварылі пра тое, каб адправіцца менавіта ў Сырыю. Так што гэта думка нават ня сёньняшняга дня. Са студзеня месяца спрабавалі ўсталяваць сувязь з афіцыйным Дамаскам^; на жаль, нічога не атрымалася. Спрабавалі ўсталяваць сувязь з атрадамі Нацыянальнай самаабароны, якія ваююць на баку Башара Асада, зьвязваліся, таксама адказу ніякага не было. Больш глыбока разьбіраючыся, што сапраўды там адбываецца, хто там ваюе, зьвязаліся з курдамі. Курды — хлопцы вельмі паваротлівыя, у іх вельмі добра пастаўлена арганізацыя па прыцягненьні добраахвотнікаў. Гэта ня толькі мы зьвярталіся на бок Башара Асада, некалькі расейцаў, якія цяпер знаходзяцца ў Сырыі, сутыкнуліся абсалютна з тымі ж праблемамі. Сырыйская свабодная армія, натуральна, нам не падыходзіць, таму што яны яшчэ гады два таму абяцалі галавы рэзаць расейцам, украінцам, немцам, захоплівалі закладнікаў, за вялікія грошы гэтых закладнікаў выдавалі. Яны ваююць супраць Башара Асада, паўстанцы. Натуральна, яны нам не падыходзяць, ды і, наколькі я ведаю, Сырыйская свабодная армія наогул спыніла сваё існаваньне. Так што, натуральна, курды. Больш за тое, Расея курдаў падтрымлівае, прэзыдэнт нядаўна пра гэта казаў. Адпраўляемся мы туды выключна для барацьбы з «Ісламскай дзяржавай». У нас няма жаданьня ўдзельнічаць ні ў падтрымцы рэвалюцыі, ні ў падтрымцы Башара Асада, мы едзем выключна ваяваць з тэрарыстамі.

— Гэта значыць вас сур’ёзна хвалюе наступ «Ісламскай дзяржавы» ці гэта ўсё дзеля адрэналіну?

Адзін раз пабываўшы на вайне, атрымаўшы нейкі досьвед, ты разумееш, што на самой справе гэта ня ўсё так страшна. Хоць зразумела, ўсякае можа быць, можна трапіць у такі пераплёт, што не захочаш наогул браць у рукі зброю. Так, я лічу, што калі б у нас прапагандаваўся гэты рух, як прапагандаваліся летась паездкі на Данбас, то дзьвюх з паловай тысячы расейцаў, якія цяпер на баку «Ісламскай дзяржавы», там бы не было, яны былі б на зусім другім баку. Я разумею гэтых людзей, людзі хочуць ваяваць. Тыя ж чачэнцы, у якіх стаіць выбар працаваць ахоўнікам, грузчыкам, прыбіральшчыкам ці ўдзельнічаць у баявых дзеяньнях, вядома, выбіраюць другое. Але ім магчымасьць ня прадастаўленая ваяваць на другім баку, так што яны адправіліся ў «Ісламскую дзяржаву», прапаганда зрабіла сваю справу. Калі б яны ведалі пра тых жа курдаў, што там таксама можна ваяваць толькі на баку дабра, то я ўпэўнены, яны б паехалі туды.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG