Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 кастрычніка: «Салідарныя зь Беларусьсю» у Варшаве


Канцэрт у Варшаве «Салідарныя зь Беларусьсю» ў красавіку 2012 году

Канцэрт у Варшаве «Салідарныя зь Беларусьсю» ў красавіку 2012 году

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Варшава. Канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю-2015» пройдзе ля Палацу культуры і навукі. Выступяць гурты Dzieciuki, Shuma, праект Пятра Клюева «Амплітуда сьмеласьці», украінскі гурт «Воплі Відаплясава», польскія выканаўцы Аня Русовіч, Enej і Hańba. У межах акцыі пройдзе шэраг суправаджальных мерапрыемстваў — выставы, пэрформансы, паказы фільмаў. Сярод іншага заплянаваная прэм’ера стужкі пра гурт «Крамбамбуля» — «Свабоду не стрымаць».

Менск. У творчай прасторы «ЦЭХ» адбудзецца адкрыцьцё «Месяца фатаграфіі ў Менску — 2015». Для гледачоў на пляцоўцы ангара «ЦЭХа» каманда фэстывалю прапануе адразу 9 фотавыставаў, якiя будуць даступныя для наведваньня да 31 кастрычнiка

Менск. У Авальнай зале Дома ўраду адбудзецца пасяджэньне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі (адкрыцьцё восьмай сэсіі)

Менск. У кінатэатры «Перамога» праходзяць «Вечары нямецкага кіно: 25 гадоў ўзьяднаньня Нямеччыны». Сёньня — фільм «Бэрлін, горад у Нямеччыне» (2001, рэжысэр Ханэс Шцёр). Фільм дэманструецца на нямецкай мове з расейскімі субтытрамі. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Менск. Праект CINEMASCOPE пры падтрымцы пасольства Францыі ў Беларусі прадстаўляе ў кінатэатры «Ракета» (зав. Рабочы, 3) рэтраспэктыву францускага кіно 1930-60-х гадоў, у рамках якой гледачы ўбачаць 13 клясычных карцін, якія атрымалі поўную лічбавую рэстаўрацыі. Пачатак у 19.00.

Астана. Пасяджэньне Каардынацыйнага савета кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расьсьледаваньняў дзяржаваў — удзельніц Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

У гісторыі

1323 — першая пісьмовая згадка Вільні, у лісьце вялікі князь літоўскі Гедымін называе горад сваім «стольным градам».

1413 — заключана Гарадзельская вунія Вялікага княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім, якая надала беларуска-літоўскай шляхце палітычныя правы.

1523 — у кракаўскай друкарні на лацінскай мове выйшаў зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра», які складаўся з прысьвячэньня каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і 11 вершаў.

1870 — Рым стаў сталіцай аб’яднанай Італіі.

1930 — у Горадні надрукаваны першы нумар часопісу «Беларуская думка».

1990 — выйшаў першы нумар газэты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь «Народная газэта».


У гэты дзень нарадзіліся:


1819 — Аляксандар Незабытоўскi, беларускі і польскі пісьменьнік.

1828 — Міхаіл Каяловіч, гісторык, грамадзкі дзеяч, адзін з родапачынальнікаў ідэалёгіі «заходнерусізму».

1869 — Махатма Гандзі, адзін з кіраўнікоў ды ідэоляг нацыянальна-вызвольнага руху Індыі.

1904 — Грэм Грын, ангельскі пісьменьнік, драматург і літаратурны крытык.

1934 — Тамара Чарняўская, беларускі гісторык архітэктуры.

1945 — Тамара Габрусь, беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец.

1961 — Сяргей Шупа, беларускі перакладчык, мовазнавец і журналіст.

1965 — Зьміцер Сідаровіч, беларускі дудар, былы лідэр гурту «Камэлот».

Цытата:

Багаты павінен жыць прасьцей, каб бедны мог проста выжыць.

Махатма Гандзі

XS
SM
MD
LG