Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для беларусаў выбары павінны стаць сьвятам, а замежнікі хай ацэньваюць як хочуць, заявіў Аляксандар Лукашэнка, вярнуўшыся з ЗША.

Заява прагучала на нарадзе пра бягучую сацыяльна-эканамічную і палітычную сытуацыю ў краіне.

Як перадае БЕЛТА, Аляксандар Лукашэнка адзначыў: у Беларусі з савецкіх часоў прывыклі, што выбары — гэта сьвята для людзей:

«Для таго каб цяперашняя выбарчая кампанія прайшла гэтак жа, ёсьць усё, гэта не запатрабуе ніякіх выдаткаў — ні па лініі культуры, ні па лініі гандлю. Арганізатары выбараў не імкнуцца такім чынам кагосьці задобрыць. Гэтага рабіць ні ў якім разе нельга. Беларусы ня дурні, яны выдатна разумеюць. Калі мы пачынаем іх залішне залагоджваць, у іх зьяўляюцца пытаньні — навошта і чаму. Таму ня трэба рабіць ніякіх глупстваў. Трэба ісьці на выбары так, як ёсьць, але, улічваючы, што гэта экзамэн, — проста дашліфаваць усё, падцягнуць і на ўзроўні правесьці, каб людзі ішлі на выбары як на сьвята».

«А ўжо замежнікі хай ацэньваюць як хочуць — гэта іх справа і іх права. У іх гэта па-іншаму, нейкае шоў. Нам шоў ладзіць ня трэба», — дадаў Лукашэнка.

Ён пры гэтым зазначыў, што ў Беларусі гатовыя выслухаць думку Захаду наконт выбарчага права і скарэктаваць яго, калі прапановы будуць разумныя і прымальныя, ня будуць супярэчыць нацыянальнаму заканадаўству.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG