Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква апэратыўна праінфармавала Менск пра свой удзел у сырыйскім канфлікце


Дзьмітры Мірончык

Дзьмітры Мірончык

Пра гэта сёньня заявіў на брыфінгу ў МЗС Беларусі прэсавы сакратар міністэрства Дзьмітры Мірончык.

Дзьмітры Мірончык сказаў, што беларускі бок апэратыўна, практычна празь некалькі гадзін пасьля прыняцьця рашэньня Савету Фэдэрацыі, атрымаў афіцыйную інфармацыю ад расейскіх партнэраў.

Мірончык нагадаў, што, калі зыходзіць са Статуту Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, то выкарыстаньне ўзброеных сіл за мяжой можа адбыцца толькі ў двух выпадках: у выпадку афіцыйнага звароту кіраўніка дзяржавы альбо ў выпадку прыняцьця адпаведнага рашэньня Радай Бясьпекі. У дадзеным выпадку да Расейскай Фэдэрацыі паступіў зварот прэзыдэнта Сырыі.

Афіцыйны прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі агучыў пазыцыю Беларусі адносна сытуацыі ў Сырыі ў цэлым.

«Беларусь у чарговы раз заяўляе аб падтрымцы намаганьняў міжнароднай супольнасьці ў барацьбе зь любымі праявамі тэрарызму, экстрэмізму і рэлігійнага радыкалізму ва ўсіх яго формах».

МЗС Беларусі ўжо адзначаў, што імклівы рост тэрарыстычнай актыўнасьці на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы і яго наступствы выходзяць далёка за рамкі рэгіёну і робяць пытаньне аб калектыўных мерах супрацьдзеяньня вельмі актуальнымі. А выкарыстаньне пляцоўкі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў зьяўляецца асабліва запатрабаваным.

Мірончык: Мы задаволілі 100 працэнтаў заявак журналістаў на акрэдытацыю

Дзьвесьце дваццаць восем заявак замежных карэспандэнтаў на часовую акрэдытацыю для асьвятленьня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі паступілі ў Міністэрства замежных спраў Беларусі, і ўсе яны задаволеныя, — паведаміў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар зьнешнепалітычнага ведамства міністэрства Дзьмітры Мірончык. На ўдакладняльнае пытаньне, ці ёсьць сярод гэтых заявак заяўка ад тэлеканалу «Белсат», Мірончык адказаў, што ён няя памятае, ці ёсьць гэтая заяўка, ці не. «Акрамя таго», — сказаў Мірончык, — «МЗС гатовае працягваць акрэдытацыю, якая адкрытая да 7-га кастрычніка». Ён узгадаў, што на сталай аснове пры Міністэрстве замежных спаў Беларусі цяпер акрэдытавана каля 250 журналістаў. Бальшыня зь іх будзе асьвятляць і прэзыдэнцкія выбары.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG