Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьбіраецца на «Малітву за Беларусь»


Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем у царкве, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем у царкве, архіўнае фота

Менскі мікрараён «Усход» заўтра будзе перакрыты ў сувязі з прыездам Аляксандра Лукашэнкі ў царкву.

«Малітва за Беларусь» пройдзе заўтра ў храме-помніку ў гонар Усіх Сьвятых на скрыжаваньні вуліц Каліноўскага і Ўсясьвяцкай. Чакаецца, што на службу прыедзе Аляксандар Лукашэнка.

На дзяржпрадпрыемствах набіраюць удзельнікаў для «Малітвы за Беларусь»: прапануюць прадставіць па 10–15 чалавек ад прадпрыемства. Пра гэта паведаміў чытач Свабоды, які даслаў скрыншот запрашэньня.

Як даведалася Свабода, у храме Ўсіх Сьвятых заўтра сапраўды мае адбыцца «Малітва за Беларусь». Праход на яе будзе дазволены толькі па пропусках. На вуліцы паставяць вялікія экраны, на якіх будзе трансьлявацца служба, і там ужо за ёй змогуць назіраць усе ахвотныя.

Пра асаблівасьць службы ў храме Ўсіх Сьвятых сьведчаць і меры перасьцярогі ў гэтым раёне. БЕЛТА паведаміла ўчора пра абмежаваньне руху «ў сувязі з правядзеньнем мерапрыемства ў храме Ўсіх Сьвятых».

Ад 13-й гадзіны па вуліцах Каліноўскага (ад праспэкту Незалежнасьці да вуліцы Кедышкі) і Ўсясьвяцкай заўтра будзе дазволены толькі рух грамадзкага транспарту. Ад 16-й гадзіны гэтыя вуліцы закрыюць для ўсяго транспарту. Абмежаваная будзе і паркоўка.

У БПЦ гэтую інфармацыю пакуль не пацьвердзілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG