Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вандалы пашкодзілі помнік Міхаілу Жызьнеўскаму


Маці Міхаіла Жызьнеўскага Ніна Жызьнеўская каля помніка сыну, архіўнае фота

Маці Міхаіла Жызьнеўскага Ніна Жызьнеўская каля помніка сыну, архіўнае фота

Пад Гомелем на могілках вёскі Сьцяг Працы невядомыя пашкодзілі помнік герою Нябеснай Сотні, удзельніку Эўрамайдану, беларусу Міхаілу Жызьнеўскаму.

Пад барыльефам на левым баку манумэнта вострым прадметам надрапана па-расейску : «Предатель».

«Я цэлую ноч ня спала — так расхвалявалася. Пашкоджаньне першай заўважыла Натальля Крывашэй — яна даглядае помнік. Сама Натальля й напісала заяву ў міліцыю. Зь міліцыяй я езьдзіла на могілкі. Там зьніклі й некаторыя вянкі ад украінцаў. Думаю, што вандалізм учыняецца наўмысна праз падказкі непрыяцеляў Беларусі і Ўкраіны, — лічыць маці героя «Нябеснай Сотні» Ніна Жызьнеўская.

1 кастрычніка Ніна Жызьнеўская зьвязалася праз тэлефон з украінскай амбасадай у Менску — там яе запэўнілі, што амбасада падрыхтуе ноту пратэсту на адрас гомельскіх мясцовых уладаў.

Ніна Жызьнеўская сёньня мела размову і з украінскімі бацькамі герояў «Нябеснай Сотні» — яны рыхтуюць адмысловую заяву на імя Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем абараніць ад вандалаў магілу Міхаіла Жызьнеўскага.

Ніна Жызьнеўская паведаміла пра вандалізм і ў адміністрацыю прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі. Украінскі прэзыдэнт мінулай восеньню асабіста ўручаў бацькам ордэн «Герояў Нябеснай Сотні», якім пасьмяротна ўзнагароджаны Міхаіл Жызьнеўскі за асабістую мужнасьць і адвагу падчас украінскай Рэвалюцыі Годнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG