Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А што скажа мама?

  • Тацяна Поклад

100 словаў, Ёган Баптыст Кірнэр, «Гульня ў салдаты» (1848).

100 словаў, Ёган Баптыст Кірнэр, «Гульня ў салдаты» (1848).

Знаёмая пытаецца: «Вашага сына не забіраюць у войска?»

Яніна да пэнсіі настаўнічала ў польскай вясковай школе, крытычна ставіцца да літоўскага ўраду і Расеі. Энэргічная, маладжавая, чытае навіны на польскай, літоўскай, расейскай. Кажа:

«Урад нам не дапамагаў дзяцей гадаваць, а цяпер хоча нашых хлопцаў! Маем маральнае права не аддаваць іх!»

Я неяк лічыла, што дзеці самі вырашаюць, каму сябе аддаваць, а парлямэнты самі вызначаюць законы для паўналетніх. Пры чым тут мамы?

Але столькі пачула апошнім часам, што зразумела: я ў такой меншыні, што меней не бывае.

Дарэчы, Яніна ў сваёй сям’і ня мае нікога для войска: ні сыноў, ні зяцёў.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG