Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова патрабуе вываду расейскіх войскаў з Прыднястроўя


Прэм’ер-міністар Малдовы Валерыу Стралец

Прэм’ер-міністар Малдовы Валерыу Стралец

Прэм’ер-міністар Малдовы Валерыу Стралец заявіў, што яго краіна настойвае на вывадзе расейскіх вайскоўцаў з тэрыторыі Прыднястроўя і стварэньні ў рэгіёне міжнароднай грамадзянскай місіі.

Пра гэта Стралец заявіў 30 верасьня на дэбатах падчас 70-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

«Мы ў чарговы раз заяўляем сваю рашучую пазыцыю настойлівага патрабаваньня аб вывадзе расейскіх войскаў і ўзбраеньняў з тэрыторыі Рэспублікі Малдова ў адпаведнасьці з палажэньнямі Канстытуцыі Малдовы і ў адпаведнасьці зь міжнароднымі абавязальніцтвамі», — сказаў малдаўскі прэм’ер.

Прыднястроўе — сэпаратысцкі рэгіён Малдовы, фактычна незалежны ад Кішынёва з 1992 году. Паводле малдаўскага заканадаўства, тэрыторыя на левабярэжжы Днястра з насельніцтвам каля паўмільёна чалавек мае статус «аўтаномнага тэрытарыяльнага ўтварэньня з асаблівым прававым статусам».

У ролі «міратворцаў» у Прыднястроўі дзейнічаюць расейскія войскі.

XS
SM
MD
LG