Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сіўчыка выклікаюць у міліцыю


Вячаслаў Сіўчык (крайні справа) на пікеце 23 верасьня 2015 году на плошчы Свабоды ў Менску

Вячаслаў Сіўчык (крайні справа) на пікеце 23 верасьня 2015 году на плошчы Свабоды ў Менску

Вячаслаў Сіўчык атрымаў позву зьявіцца ў міліцыю Цэнтральнага раёна Менску 1 кастрычніка а 17.00 для дачы тлумачэньняў адносна падзеяў 19 сьнежня 2010 году.

Як паведаміў Свабодзе Вячаслаў Сіўчык, напачатку яго спрабавалі выклікаць праз тэлефанаваньне на мабільны тэлефон, а калі ён адмовіўся, то яму данесьлі позву. Вячаслаў Сіўчык кажа, што не зьбіраецца хавацца і ў міліцыю пойдзе. Выклік ён пракамэнтаваў гэтак:

«Рэжым Лукашэнкі працягвае працаваць у сваім звыклым стылі, не зважаючы нават на тое, што яму могуць ня даць ні заходніх, ні якіх іншых крэдытаў».

XS
SM
MD
LG