Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пэнтагон: Расея наносіць авіяўдары па ворагах Асада, а не па ісламістах


Кіраўнік Пэнтагона заявіў, што дзеяньні Расеі могуць «падліць бэнзіну ў агонь грамадзянскай вайны ў Сырыі».

Міністар абароны ЗША Эштан Картэр заявіў, што ў Сырыі, на яго думку, Расея наносіць ўдары па суперніках прэзыдэнта Башара Асада, а не па баевіках экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». Пра гэта ён заявіў на брыфінгу, спэцыяльна скліканым у Пэнтагоне ў сераду.

Вашынгтон і яго саюзьнікі падазраюць, што сваімі дзеяньнямі Масква падтрымлівае рэжым прэзыдэнта Башара аль-Асада.

Выступаючы перад журналістамі, Картэр паведаміў, што расейскія дзеяньні нясуць рызыку распальваньня вайны ў Сырыі. Паводле яго ацэнкі, авіяўдары былі нанесеныя па тых участках, дзе няма баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава».

Ён заявіў, што дзеяньні Расеі ў Сырыі «памылковыя» і «асуджаныя на правал». Картэр таксама сказаў, што паветраныя апэрацыі кааліцыі ў Іраку і Сырыі будуць праводзіцца па-ранейшаму, нягледзячы на просьбы Расеі аб тым, каб ЗША сышлі з паветранай прасторы Сырыі.

XS
SM
MD
LG