Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША сумняваюцца, што ў Сырыі Расея б’е па экстрэмістах «Ісламскай дзяржавы»


Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, што Вашынгтон мае «сур’ёзныя асьцярогі» наконт таго, што апэрацыя Расеі ў Сырыі праводзіцца ня там, дзе дзейнічае «Ісламская дзяржава» або іншыя экстрэмісцкія баевікі.

Керы заявіў пра гэта 30 верасьня празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як расейскія зьнішчальнікі пачалі паражаць ў Сырыі першыя мэты. ЗША і іншыя краіны Захаду сочаць з падазрэньнем за дзеяньнямі Расеі і лічаць, што яны накіраваны на падтрымку рэжыму сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада.

Выступаючы на пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН, Кэры заявіў, што Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі вітаюць удзел Расеі, калі намеры Масквы «сапраўды» накіраваныя на разгром групоўкі, якую называюць «Ісламская дзяржава».


Удары, якія праводзяцца Расеяй, ставяць пад сумнеў сапраўдныя намеры Расеі: ці змагаецца яна з ІД або абараняе рэжым сырыйскага лідэра Башара Асада, сказаў Керы.

ЗША ў сераду заявілі, што правялі авіяўдары па аб'ектах «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі на працягу апошняй гадзіны або каля таго, адпрэчваючы запыт Расеі пазьбягаць сырыйскай паветранай прасторы.

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы сказаў у Радзе Бясьпекі ААН, што Злучаныя Штаты будуць працягваць свае паветраныя апэрацыі і што ён будзе вітаць расейскія ўдары, калі яны былі сапраўды накіраваны супраць экстрэмістаў з іншых груповак, зьвязаных з Аль-Каідай.

Тым ня менш, ён сказаў, што Злучаныя Штаты будуць занепакоеныя, калі Расея выйдзе за межы, дзе гэтыя групоўкі прысутнічаюць, і ўздыме пытаньне аб тым, што галоўнай мэтай Масквы зьяўляецца падтрымка прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

«Калі нядаўнія дзеяньні Расеі адлюстроўваюць сапраўдную прыхільнасьць барацьбе з гэтай арганізацыяй, то мы гатовыя вітаць гэтыя намаганьні і знайсьці спосаб, каб разьвесьці расейскую і амэрыканскую апэрацыі і тым самым памножыць ваенны ціск на „Ісламскую дзяржаву», — сказаў Керы адзначыўшы, што такія перамовы могуць адбывацца на гэтым тыдні.

Ён дадаў, што ЗША і краіны кааліцыі будуць працягваць пастаянныя паветраныя апэрацыі. Паводле яго слоў, ужо праведзены ўдары супраць мэтаў у Сырыі за апошнія 24 гадзіны, у тым ліку гадзіну таму, і гэтыя ўдары будуць працягвацца.

„Мы не павінны і ня будзем блытаць нашу барацьбу супраць "Ісламскай дзяржавы" з падтрымкай Асада,“ — сказаў Керы. „Ісламская дзяржава“ ня можа быць пераможаная, пакуль Башар аль-Асад застаецца прэзыдэнтам Сырыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG