Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі бізнэс зь Нямеччынай узору 1994 году: давай 50 тысяч або закрыем


Нямецкі бізнэсовец Франк Гергеродэр прызнаўся, што ў 1994 ягоную фірму ў Беларусі закрылі, бо ён не захацеў заплаціць хабар «асабістаму пасланцу» толькі што абранага прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Распавядаючы Deutsche Welle пра сваю бізнэсовую кар’еру пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны, Франк Гергеродэр згадаў адзін беларускі эпізод у сваім жыцьці:

«Потым быў выпадак з Аляксандрам Лукашэнкам. У нас было невялікае сумеснае прадпрыемства з электракампаніяй у сталіцы Беларусі, Менску, і ў 1994 годзе, неўзабаве пасьля таго, як Лукашэнка быў упершыню абраны прэзыдэнтам, нас наведаў яго асабісты пасланец. Ён зрабіў прапанову, ад якой мы не павінны былі адмовіцца: давайце 50 тысяч даляраў, бо інакш ваша сумеснае прадпрыемства спыніць сваю дзейнасьць.

Гэта было ўсяго невялікае прадпрыемства, і мы вырашылі, што можам дазволіць сабе яго страту. Такім чынам, мы адмовіліся ад ветлівай прапановы пасланца, і потым ужо ніколі не пачулі ні слова ні ад Лукашэнкі, ні ад нашых партнэраў у Менску».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG