Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пазыцыю МЗС Беларусі адносна авіяўдараў Расеі ў Сырыі агучаць 1 кастрычніка на брыфінгу


Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык паведаміў карэспандэнту Свабоды, што пазыцыя беларускага боку адносна расейскай апэрацыі ў Сырыі будзе агучана на брыфінгу ў МЗС 1 кастрычніка.

«Тая інфармацыя, якая была падрыхтаваная для журналістаў, якія даслалі пытаньні на брыфінг, будзе агучаная на брыфінгу. Першымі мне задалі гэтае пытаньне іншыя журналісты яшчэ да 13-й гадзіны», — сказаў Дзьмітры Мірончык.

30 верасьня Расея нанесла першы авіяўдар у Сырыі непадалёк ад гораду Хомс, паведаміў амэрыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на прадстаўніка ўладаў ЗША.

Раней верхняя палата расейскага парлямэнту, Савет Фэдэрацыі, аднагалосна дала дазвол прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну ўвесьці войскі ў Сырыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG