Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пра Пуціна: Калі ён хоча змагацца з «Ісламскай дзяржавай», хай змагаецца


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Верагодны кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на выбарах у наступным годзе Дональд Трамп заявіў у інтэрвію тэлеканалу «Fox News», што расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заслугоўвае высокай адзнакі за сваё лідэрства.

Трамп сказаў, што трэба вітаць намер Расеі ваяваць супраць групоўкі «Ісламская дзяржава».

«Калі ён хоча змагацца з „Ісламскай дзяржавай“, хай змагаецца», — заявіў мільярдэр, які пакуль мае найбольшую папулярнасьць сярод магчымых кандыдатаў на прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

Трамп таксама сказаў, што разьлічвае на добрыя адносіны з Пуціным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG