Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox-pop: «Выбарамі пасьля мінулых падзей не цікаўлюся зусім»


«Ці зьбіраецеся вы галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах? Што ведаеце пра супернікаў Лукашэнкі?» Гэтыя пытаньні менскім мінакам задавала Галіна Абакунчык.

Юнак: «Галасаваць пайду. А пра кандыдатаў... Ну, паказвалі па тэлевізары, інтэрвію глядзеў... Буду галасаваць. А што ў іх зацікавіла... Не магу сказаць».

Спадарыня маладых гадоў: «Ня вызначылася, пайду ці не, бо зьяжджаю. А пра кандыдатаў — так, ведаю... Што іх тры, здаецца, а ўсіх разам чатыры».

Спадар сярэдніх гадоў: «Кандыдатаў надта добра ня ведаю. Хто там — Гайдукевіч, хтосьці яшчэ... А буду галасаваць за Лукашэнку і на выбары пайду. Бо мяне ўсё задавальняе і ў жыцьці, і ў працы».

Юначка: «Пакуль ня вырашыла, за каго будуць галасаваць, хоць твары мільгаюць — тая ж Тацяна Караткевіч. Але я да выбараў яшчэ падрыхтуюся, каб вызначыцца».

Спадар сярэдніх гадоў: «Выбарамі пасьля мінулых падзеяў не цікаўлюся зусім. Бо я зь ліку тых «дзекабрыстаў».

Юначка: «Інфармацыі пра кандыдатаў вельмі мала. Трэба, каб было болей часу, каб пазнаёміцца з кандыдатамі. Бо пра Лукашэнку ведаем усё, а пра новых кандыдатаў мы даведаліся толькі ў апошні месяц. А за месяц атрымаць давер грамадзян вельмі складана».

Спадар старэйшых гадоў: «Я апанэнтаў ведаю — тое, што ў газэтах напісана. Але галасаваць буду за Аляксандра Рыгоравіча, бо ў краіне шмат праблемаў — вы самі ведаеце — і іх трэба вырашаць».

Спадарыня сярэдніх гадоў: «Так, глядзела, як яны выступаюць па тэлевізары, але ня выклікалі даверу. Акрамя Лукашэнкі мне ніхто не падабаецца, таму пайду галасаваць і буду галасаваць толькі за яго».

Спадар сярэдніх гадоў: «Не, не пайду — кажуць, трэба байкатаваць. Бо ў галоўнага кандыдата няма легітымнасьці. Мы ўвогуле жывем у нейкім зачараваным сьвеце, толькі чараўнік негуманны. Таму я думаю, што на выбары можна і не ісьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG