Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салідарныя зь Беларусьсю — 2015: Прэм’ера песьні «Амплітуда сьмеласьці» на словы Барадуліна


«Амплітуда Сьмеласьці» – новы музычны праект, заснаваны сьпеваком Пятром Клюевым і гітарыстам Уладзімерам Майсюком. Прэзэнтацыя праекту адбудзецца 2 кастрычніка ў Варшаве падчас канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю».

Як апавёў Радыё Свабода адзін з аўтараў Пятро Клюеў, «перш за ўсё, гэта ня проста гурт, а музычны рух»​:

«Мэта простая – запытаць сябе, ці дастаткова ў нас моцы, каб, нягледзячы ні на якія абставіны, заставацца беларусам, чалавекам, грамадзянінам…»

Праект стварае песьні на вершы клясыкаў Генадзя Бураўкіна, Рыгора Барадуліна, піша і ўласныя тэксты.

Канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» сёлета пройдзе 2 кастрычніка каля Палацу культуры і навукі. Заяўлены выступ гуртоў Dzieciuki, Shuma, а таксама праект Пятра Клюева «Амплітуда сьмеласьці». Удзел таксама возьме ўкраінскі гурт «Воплі Відаплясава», а таксама польскія выканаўцы Аня Русовіч, Enej і Hańba!

Зь Менску ў Варшаву на канцэрт арганізаваны аўтобусны тур зь бясплатнымі візамі

«Салідарныя зь Беларусьсю» ладзіцца з 2006 году. Летась хэдлайнэрам акцыі стаў гурт «Ляпіс Трубяцкі», гэта быў адзін з апошніх выступаў каманды ў яе гісторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG