Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каб дабро не прападала


Хасэ Мігель Пара, «Натурморт з грэцкімі арэхамі».

Хасэ Мігель Пара, «Натурморт з грэцкімі арэхамі».

За нашай вёскай растуць грэцкія арэхі. Некалі гэтая дзялянка была ўскраінай вялізнага калгаснага саду. Цяпер яе вярнулі спадкаемцу колішняга ўласьніка, якога арэхі зусім не цікавяць. Ходзяць чуткі, што ён хоча прадаць зямлю будаўнічай фірме.

Дрэвы якраз пачынаюць пладаносіць. Летась я нацягаў у хату пад 10 кіляграмаў арэхаў, якіх ніхто не зьбіраў — запасу хопіць яшчэ на некалькі гадоў. Але жонка ўжо пачынае мяне цьвяліць: калі ж гэта я прынясу ёй болей?..

Яна — з гораду. А я — з хутару, на якім пасьля жніва хадзілі па пожні і падграбалі каласкі, а пасьля капаньня бульбы яшчэ раз пераворвалі загоны, «каб дабро не прападала».

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG