Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Савет Фэдэрацыі Расеі дазволіў Пуціну ўвесьці войскі ў Сырыю


Савет Фэдэрацыі Расеі. Архіўнае фота. 2012 год.

Савет Фэдэрацыі Расеі. Архіўнае фота. 2012 год.

Верхняя палата расейскага парлямэнту, Савет Фэдэрацыі адзінагалосна дала дазвол прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну ўвесьці войскі ў Сырыю.

Мінулы раз расейскі парлямэнт даваў такі дазвол, калі Расея анэксавала Крым на пачатку 2014 году.

Расея нарошчвае вайсковую прысутнасьць у Сырыі, дзе яна падтрымлівае ўрадавыя сілы прэзыдэнта Башара Асада супраць ваяўнікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» і паўстанцаў, якіх падтрымлівае Захад.

Кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Сяргей Іваноў заявіў пасьля галасаваньня ў Савеце Фэдэрацыі «Сырыйскі прэзыдэнт папрасіў кіраўніцтва нашай краіны аб ваеннай дапамозе». Іваноў, аднак, дадаў, што ў канфлікце будуць удзельнічаць не расейскія сухапутныя войскі, а толькі авіяцыя.

27 верасьня Ўладзімер Пуцін заявіў, што Расея не плянуе «прама зараз» уводзіць баявыя войскі ў Сырыю, але працягне падтрымку сырыйскага ўраду. Пра гэта Пуцін сказаў у інтэрвію амэрыканскім тэлеканалам CBS і PBS.

«Расея ня будзе ўдзельнічаць у якіх-небудзь ваенных дзеяньнях на тэрыторыі Сырыі або любых іншых дзяржаў. Ну, прынамсі, мы не плянуем гэтага «прама зараз», — сказаў Пуцін.

Расейскі прэзыдэнт таксама раскрытыкаваў палітыку ЗША ў Сырыі, заявіўшы, што амэрыканская ваенная падтрымка сырыйскіх паўстанцаў ня толькі «незаконная, але контрапрадуктыўная».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG