Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Туск: Анэксія Крыму Расеяй — галоўны выклік для Эўропы


Прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Дональд Туск

Прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Дональд Туск

Прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Дональд Туск нагадаў у ААН, што леташняя сілавая анэксія ўкраінскага Крыму Расеяй зьяўляецца парушэньнем Статуту Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Выступаючы на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, Дональд Туск падкрэсьліў, што гэта стала адным з галоўных выклікаў, якія стаяць цяпер перад Эўропай, «нябачаным і нячутым ужо дзесяцігодзьдзямі».

«Эўрапейскія лідэры павінны шукаць адказ на наступствы сілавых зьменаў межаў на нашым кантынэнце, як ва Ўкраіне, у парушэньне Статуту ААН», — сказаў Туск пра гэты выклік.

Іншымі, паводле яго слоў, зьяўляюцца войны, якія палаюць на поўдзень і на ўсход ад межаў Эўропы, крызіс з уцекачамі, тэрарызм унутры Эўропы і эканамічныя цяжкасьці некаторых краін-сябраў Эўрапейскага зьвязу.

Але, запэўніў Туск, Эўропа і надалей гэтак жа адданая сваім каштоўнасьцям і мэтам і не выходзіць са свайго курсу, нягледзячы на гэтыя выклікі.

У аўторак, 28 верасьня, прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сваім выступе на сэсіі Генасамблеі ААН таксама крытыкаваў Расею за анэксію Крыму і наступную агрэсію на ўсходзе Ўкраіны.

Як заявіў Абама, «мы ня можам заставацца ў баку, калі сувэрэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасьць дзяржавы абуральна парушаецца». Пры гэтым ён адзначыў: «Калі гэта пройдзе без наступстваў ва Ўкраіне, то гэта можа адбыцца і зь любой іншай дзяржавай, прадстаўленай тут», — сказаў Абама. Ён адзначыў, што менавіта гэта стала падставай для санкцый, якія ЗША і іх хаўрусьнікі ўвялі супраць Расеі, а не жаданьне вярнуцца да Халоднай вайне.

З рэзкай прамовай адносна дзеяньняў Расеі супраць Украіны выступіў у аўторак і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

XS
SM
MD
LG