Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30% тавараў у крамах «ЛНР» — беларускага паходжаньня


Луганск, 1 верасьня 2015 году.
Луганск, 1 верасьня 2015 году.

Пра гэта паведаміла агенцтва РИА-Новости са спасылкай на выканаўцу абавязкаў міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Алену Кастэнку.

«Месяц таму яшчэ доля ўкраінскіх тавараў была парадку 10%, на сёньняшні дзень — менш за 7%», — паведаміла Кастэнка на брыфінгу.

Паводле яе, астатняя доля рынку разьмяркоўваецца паміж Беларусьсю, Расеяй, самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі і мясцовымі вытворцамі.

«Наш вытворца і данецкі займае на рынку каля 20%, каля 30% займае Беларусь, астатнюю частку займае Расея (каля 43% — РИА-Новости)», — удакладніла Кастэнка.

Яна не ўдакладніла, якім шляхам беларуская прадукцыя трапляе на паліцы крамаў самаабвешчанай рэспублікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG