Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зянон Пазьняк: «Людзі адчулі пагрозу новай вайны з боку Расеі»


Вольга Логінава, Нью Ёрк

У Нью-Ёрку праходзіць юбілейная, 70-ая сэсія Генэральнай асамблеі ААН. Для ўдзел у агульнапалітычнай дыскусіі (на парадку сэсіі 170 тэмаў, сярод якіх пытаньні падтрымкі міру і бясьпекі, супрацьдзеяньне тэрарызму, расавай дыскрымінацыі і ксэнафобіі, абарона навакольнага асяродзьдзя, папярэджаньне ваенных канфліктаў і інш.) у Нью-Йорк прыехалі 150 кіраўнікоў дзяржаў і некалькі дзясяткаў міністраў замежных справаў.

Упершыню за дзесяць гадоў на трыбуне ААН у нядзелю, 27 верасьня, выступіў і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

«Устойлівае разьвіцьцё любой краіны немагчымае бязь міру і бясьпекі,» пачаў свой зварот да ўдзельнікаў Лукашэнка.

Замест воплескаў ягоную прамову на вуліцы, насупраць будынку ААН сустрэлі бел-чырвона-белымі сьцягамі і адпаведнымі плякатамі. У акцыі пратэсту ўзяў удзел Зянон Пазьняк.

Беларускія актывісты далучыліся да аб’яднанага мітынгу супраць выступу ў ААН прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі шматлікіх постсавецкіх дыяспар — украінскай, расейскай, беларускай, крымскататарскай, грузінскай і іншых.

Пасьля заканчэньня акцыі каля Генасамблеі некалькі сотняў чалавек рушылі праз Мангэтан да будынку Расейскага прадстаўніцтва ў ААН. Акцыі працягнуліся і ў панядзелак, 28 верасьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG