Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску зноў пройдуць перамовы па Данбасе


"Прэзыдэнт гатэль" у Менску, дзе адбываюцца перамовы Трохбаковай кантактнай групы
"Прэзыдэнт гатэль" у Менску, дзе адбываюцца перамовы Трохбаковай кантактнай групы

Трохбаковая кантактная група абмяркуе адвод узбраеньняў калібрам менш за 100 мілімэтраў і правядзеньне мясцовых выбараў на акупаваных тэрыторыях Данбасу.

Падгрупы па бясьпецы і палітычных пытаньнях пачалі перамовы яшчэ ў панядзелак, у аўторак яны зьбяруцца зноў а 10.30.

На парадку дня групы па бясьпецы — адвод узбраеньняў меней за 100 мілімэтраў, аб чым бакі ня могуць дамовіцца са жніўня.

Палітычная падгрупа абмяркоўвае правядзеньне мясцовых выбараў у Данбасе.

Раней прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР заявілі, што правядуць свае ўласныя выбары без уліку заканадаўства Ўкраіны, што ў Кіеве назвалі ультыматумам і парушэньнем Менскіх дамоўленасьцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG