Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парашэнка: Украіна мае патрэбу ў падтрымцы ў барацьбе супраць здрадніцкай расейскай агрэсіі


Пятро Парашэнка выступае на Генаасамблеі ААН

Пятро Парашэнка выступае на Генаасамблеі ААН

Падчас выступу на Саміце па пытаньнях міратворчасьці прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў удзельнікаў Генасамблеі ААН падтрымаць Украіну, даўшы ёй статус непастаяннага сябра Рады Бясьпекі ААН.

Пятра Парашэнку цытуе ягоная прэс-служба:

«Калі Ўкраіна атрымае месца ў Радзе Бясьпекі на тэрмін 2016-2017 гадоў на выбарах, якія адбудуцца цягам некалькіх тыдняў, пытаньне аб кансалідацыі дзейнасьці ААН па падтрымцы міру будзе сярод нашых асноўных прыярытэтаў.

Украіна заслужыла сваю рэпутацыю „міратворчай“ нацыі. З моманту здабыцьця незалежнасьці больш за 34 тысяч украінскіх „блакітных касак“ прынялі ўдзел у больш чым 20 апэрацыях пад эгідай ААН, вярнуўшы мір і бясьпеку ў закатаваныя вайной рэгіёны. Мужнасьць украінскіх верталётчыкаў у апэрацыях ААН у Кот-д’Івуары і Лібэрыі стала легендарнай».

Пятро Парашэнка адзначыў, што на Данбасе супраць здрадніцкай расейскай агрэсіі адчайна змагаюцца Ўзброеныя сілы Ўкраіны і валянтэры, і заявіў, што ў гэтыя дні Ўкраіна мае патрэбу ў падтрымцы і дапамозе:

«Я ўпэўнены, што мы зможам знайсьці агульны падыход, а посьпех нашай каардынацыі і супрацоўніцтва будзе лепшым натхняльным сыгналам сьвету па эфэктыўнасці Арганізацыі перад тварам неадкладных выклікаў у галіне бясьпекі», — сказаў Пятро Парашэнка.

XS
SM
MD
LG