Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея забароніць Украіне выкарыстоўваць сваю паветраную прастору


Расея забараняе ўкраінскім авіякампаніям выкарыстоўваць расейскую паветраную прастору ад 25 кастрычніка. Пра гэта ў панядзелак, 28 верасьня, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на міністэрства транспарту Расеі.

«Дадзеная мера будзе люстраным адказам на паведамленьне Дзяржавіяслужбы Ўкраіны, якая 28 верасьня ў аднабаковым парадку, у парушэньне існуючых нормаў і палажэньняў аб паветраных зносінах апавясьціла шэраг расейскіх авіяперавозчыкаў аб тым, што з пачатку зімовай навігацыі, а менавіта з 25 кастрычніка, уводзіць забарону на выкананьне авіяпералётаў паміж Расеяй і Ўкраінай», — паведамілі ў ведамстве.

Раней, 25 верасьня, прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк абвясьціў аб рашэньні кабінэту міністраў, згодна з рашэньнем ўкраінскай Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны, забараніць расейскім авіякампаніям, у тым ліку «Аэрафлоту» і «Трансаэро», лётаць ва Ўкраіну.

Таксама Ўкраіна забараніла транзітныя палёты расійскіх авіякампаній праз тэрыторыю краіны, «калі яны ўтрымліваюць тавары ваеннага прызначэньня, падвойнага прызначэньня або расейскую вайсковую жывую сілу». У міністэрстве інфраструктуры Ўкраіны ўдакладнілі, што расейскія авіякампаніі ня змогуць лётаць ва Ўкраіну ад 25 кастрычніка 2015 году. Усяго палёты забаранілі 25 расейскім авіякампаніям, якія 16 верасьня трапілі пад санкцыі Ўкраіны.

Тады міністар транспарту Расеі Максім Сакалоў заявіў, што калі намеры ўкраінскіх уладаў забараніць расейскім авіякампаніям палёты ва Ўкраіну будуць рэалізаваны, Расія ўжыве люстраныя захады. Міністар лічыць, што гэтае рашэньне ўладаў Украіны «фактычна прывядзе да спыненьня паветраных зносін паміж краінамі».

Пазьней прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дьзмітры Пяскоў заявіў, што «спыненьне авіязносін паміж РФ і Ўкраінай было б чарговым актам вар’яцтва, але, на жаль, грунтуючыся на досьведзе апошніх 20 месяцаў, мы ня можам адмаўляць гэтае вар’яцтва і адмаўляць гіпатэтычную магчымасьць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG