Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы пакінулі залу пасяджэнняў ААН на пачатку выступу Пуціна


Украінская дэлегацыя ў знак пратэсту супраць дзеяньняў Расеі на ўсходзе Ўкраіны пакінула залу пасяджэньняў Генасамблеі ААН падчас выступу прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведаміў пастаянны прадстаўнік у Радзе Бяспекі ААН ад Украіны Юрый Сяргееў.

Увесь склад украінскай дэлегацыі на чале з прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам выйшаў з залы, калі на сэсіі ГА ААН пачаў выступаць расейскі прэзідэнт.

Сталы прадстаўнік Юры Сяргееў таксама напісаў у твітэры: «Мы ня можам чуць» салодкія рэчы «пра тое, як дасягнуць глябальнага міру ад чалавека, які пачынае лякальныя войны».

Напярэдадні падчас выступу прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі ў Нью Ёрку на саміце па ўстойлівым разьвіцьці залю паседжаньня пакінуў прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG