Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама ў ААН: Тыраны ўчорашняга дня робяцца іскрай заўтрашняй рэвалюцыі


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун адкрыў сёньня ў Нью-Ёрку сэсію Генэральнай Асамблеі арганізацыі.

На сэсіі ўжо выступіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

Прапануем вам галоўныя тэзы яго выступу.

70 гадоў ад заснаваньня ААН — нагода прыгадаць, чаго мы дасягнулі разам. Трэцяй сусьветнай вайны ўдалося пазьбегнуць дзякуючы супрацоўніцтву людзей і прызнаньню каштоўнасьці індывідуальнага чалавечага жыцьця. У выніку быў створаны звод калектыўных правілаў міжнароднага парадку. Але тут, сёньня, мы разумеем, што некаторыя плыні штурхаюць нас у архаічны, дэзарганізаваны сьвет.

У мінулае сьвет штурхаюць тыя, хто верыць толькі ў права моцнага і ня верыць у правы чалавека.

ЗША ня робяць рэвалюцыяў, іх выклікаюць самі «правадыры» і непераадольнае жаданьне людзей рабіць свой уласны выбар. Тыраны ўчорашняга дня робяцца іскрай заўтрашняй рэвалюцыі

Падумайце аб анэксіі Крыму і агрэсіі на ўсходзе Ўкраіны. Мы ня можам заставацца ўбаку, калі сувэрэнітэт і тэрытарыяльная цэласьць дзяржавы абуральна парушаецца. Калі гэта ня будзе мець наступстваў ва Ўкраіне, то гэта можа адбыцца і зь любой іншай дзяржавай, прадстаўленай тут, у ААН. Вось аснова тых санкцый, якія мы ўвялі са сваімі партнэрамі. Санкцыі — не імкненьне вярнуцца да «халоднай вайны». Шмат хто ў ЗША зноў кажа, што вось зноў успыхнула «халодная вайна». Але паглядзіце на вынік. Народ Украіны цяпер больш за ўсё зацікаўлены ў тым, каб далучыцца да Эўропы, а не да Расеі.

Абама адзначыў пазытыўную ролю Расеі ў дасягненьні пагадненьня аб ядзернай праграме Ірану:

«Вось у чым сіла міжнароднага супрацоўніцтва, калі яно працуе як павінна».

Гаворачы пра сытуацыю на Блізкім Усходзе, амэрыканскі лідэр адзначыў, што «Ісламская дзяржава» — гэта пагроза, месца якой няма ў сучасным сьвеце. ААН будзе працаваць па Сырыі і з Іранам, і з Расеяй, але вяртаньне даваеннага status quo немагчымае. Гвалт пачаў Башар Асад. Сырыі патрэбны новы лідэр і новы парлямэнт.

Гісторыя паказвае, што рэжымы, якія паразытуюць на людзях, рана ці позна рассыпаюцца. Краіны ж, лідэры якіх абапіраюцца на Канстытуцыю — квітнеюць. Я разумею, што дэмакратыя — гэта складана. Але менавіта яна зрабіла ЗША наймацнейшай краінай сьвету. І гэта не тэорыя, гэта практыка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG