Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Каталёніі: шлях да незалежнасьці?


Паводле папярэдніх дадзеных, на выбарах у парлямэнт гішпанскай правінцыі Каталёнія лідзіруюць прыхільнікі аддзяленьня рэгіёну ад Гішпаніі. Яны могуць атрымаць 68 з 135 дэпутацкіх мандатаў.

Паводле сэпаратыстаў, гэтай большасьці будзе дастаткова для рэалізацыі пляну стварэньня незалежнай Каталёніі да 2017 году.

Да выбараў лідэры партый, якія выступаюць за незалежнасьць правінцыі, заяўлялі, што перамога на выбарах дасьць ім права на аднабаковае абвяшчэньне незалежнасьці. Цэнтральны ўрад у Мадрыдзе абвяргаў гэтыя заявы.

Прыхільнікі аддзяленьня рэгіёну ўжо шмат гадоў змагаюцца за правядзеньне рэфэрэндуму, але цэнтральны ўрад Гішпаніі не ідзе на гэта. На Каталёнію, у якой пражываюць 15% насельніцтва Гішпаніі, прыпадае пятая частка эканомікі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG