Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмія імя Вацлава Гаўла — Людміле Аляксеевай


Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) прысудзіла штогадовую прэмію Вацлава Гаўла вэтэрану расейскага праваабарончага руху Людміле Аляксеевай.

Дысыдэнтка савецкай эпохі, адзін з самых паважаных змагароў за правы чалавека ў Расеі 88-гадовая Людміла Аляксеева атрымала прэстыжную ўзнагароду 28 верасьня, падчас сэсіі ПАРЭ ў Страсбургу. Аляксеева далучылася да савецкага дысыдэнцкага руху ў 1960-х гадах, у 1976 годзе стала сузаснавальніцай Маскоўскай Гэльсынкскай групы. Вымушаная эміграваць у ЗША ў 1977 годзе, яна вярнулася ў Расею ў 1989 годзе, каб працягнуць сваю працу.

Прэміяй памерам 60 тысяч эўра ПАРЭ штогод узнагароджвае асобаў і арганізацыі, якія зьдзейсьнілі «выбітныя дзеяньні ў абарону правоў чалавека ў Эўропе і за яе межамі».

Прэмія ўручаецца трэці раз, яна заснаваная ПАРЭ, Бібліятэкай Вацлава Гаўла ў Празе і чэскім фондам «Хартыя-77».

У 2013 годзе прэміяй Вацлава Гаўла быў уганараваны беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, ён стаў першым яе ляўрэатам. Падчас ўзнагороджваньня Бяляцкі адбываў турэмнае пакараньне.

Летась ляўрэатам прэміі стаў азэрбайджанскі грамадзкі актывіст, кіраўнік Цэнтру маніторынгу і вывучэньня выбараў і дэмакратыі Анар Мамадлі. На момант ўручэньня прэміі Мамадлі таксама знаходзіўся за кратамі.

XS
SM
MD
LG