Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка: К нам едзе Лукашэнка


Гэтым разам сатырычныя пэрсанажы Саўка ды Грышка іранізуюць над некаторымі новымі народнымі сьпевамі пра Лукашэнку.

Саўка:
У шэсьць часоў мы едзем на работу.
Патом з работы едзем мы назад.
А нам званят, што едзе Лукашэнка.
К нам Лукашэнка едзе, гаварат.

Грышка:
А шостай ранку я іду на працу.
Што сьнег, што дождж — паверце, мне няўзнак.
І раптам мне сябры тэлефануюць,
Гавораць, што вяртаецца Пазьняк.

Саўка:
Наш Лукашэнка — прэзідзент харошы!
Сінхронна мы паклонімся яму.
А есьлі хто ня любіць Лукашэнку,
Таму адна дарога — у цюрму.

Грышка:
Пазьняк прыедзе — і ўсіх пашыхтуе -
Хто патрыёт, хто здраднік, хто гэбіст.
І што тады чакае Лукашэнку?
Хутчэй за ўсё, гіпэртанічны крыз.

Саўка:
Наш Лукашэнка очэнь чэсных правіл!
Он правіў намі правільна, как мог.
І очэнь уважаць сібя заставіў.
Цяпер для нас он проста полубог!

Грышка:
А наш Пазьняк таксама ў Пантэоне!
Ён, наш Зянон, магутны, як Пярун.
Прыедзе і цябе маланкай лясьне.
Убачыш сам, дакладна гавару!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG