Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія вульканы


Томас Коўл, «Гара Этна» (1842)
Томас Коўл, «Гара Этна» (1842)

Верасень! Найлепшая пара. Асабліва сёлета, калі сухое надвор’е не сьпяшае саступаць восеньскай слоце. Ужо закурэлі на апусьцелых гародах «верасьнеўскія вульканы» — копы падсохлага бульбоўніку, запахла гаркавым дымам і перааранай зямлёй, змоўклі бензакосы — неўгамаваныя парушальнікі дачна-вясковай ідыліі, а чаканых дажджоў няма. Да нашых нястач дадалася новая, небывалая — дэфіцыт вады.

Недахоп відавочны пакуль у рэках. Вадаправодныя спажыўцы перамен не адчулі. Аднак водны дэфіцыт можа стаць большай неспадзяванкай, чым вулькан у цэнтры Менску. Высахнуць беларускія балоты ды краны — і нашы «вульканы» перастануць быць ціхамірнымі, як сёлетнія «выбары». Перамены клімату і грамадзкія ўзрушеньні — не такія ўжо далёкія зьявы, а вулькан на высахлым балоце — рэч увогуле непрадказальная...

Васіль Аўраменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG