Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Футбольных фанатаў, якія падтрымалі пікет супраць расейскай базы, забраў аўтазак


У Баранавічах Рыгор Грык зладзіў пікет у падтрымку Тацяны Караткевіч, супраць расейскіх вайсковых базау і за сацыяльныя правы людзей.

Пікет у маладым парку прайшоў пад бел-чырвона-белым, украінскім і сьцягам прафсаюзу РЭП.

Рыгор Грык у часе пікету зладзіў пэрформанс — апрануў канцлягерную робу ды закавау рукі у ланцуг.

Напачатку акцыі да Грыка падыходзіў міліцыянт, але сышоў пасьля тлумачэньняў, што пікет адбываецца у межах выбарчага заканадаўства.

Праз гадзіну акцыі да пікету падышлі каля 30 футбольных фанатаў, якія прыехалі на матч паміж клюбамі «Баранавічы» і «Бяроза». Заўзятары падтрымалі пікет, пасьпелі сказаць «Жыве Беларусь!» і пачалі распытвацца, што за акцыя. Адразу ж прыехаў аўтазак і міліцыянты павезьлі фанатаў у невядомым кірунку.​ Пікетоўцаў не чапалі.

Акцыя скончылася а 17-й гадзіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG