Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве і Пецярбургу Маршы міру скончыліся затрыманьнямі


Ранейшы Марш міру ў Маскве 21 верасьня 2014 году
Ранейшы Марш міру ў Маскве 21 верасьня 2014 году

У Маскве на несанкцыянаванай антываеннай акцыі былі затрыманыя 11 дэманстрантаў, у Санкт-Пецярбургу — двое. Пра гэта паведамляе праваабарончы партал «ОВД-Инфо».

Удзельнікі Маршаў міру пратэставалі супраць вайны Расеі з Украінай.

Самі акцыі былі нешматлікімі. Паведамляецца, што ў Маскве на вуліцу выйшлі каля 30 чалавек. У Санкт-Пецярбургу — некалькі сотняў. Паводле дадзеных інтэрнэт-выданьня «Фонтанка. ру», адзін з затрыманых у Пецярбургу быў абгорнуты ва ўкраінскі сьцяг.

Акрамя Масквы і Пецярбургу, Маршы міру сёньня праходзяць у Екацярынбургу, Ніжнім Ноўгарадзе, Саратаве, Варонежы і Лос-Анджэлесе — пра гэта паведамляецца на старонцы акцыі ў Фэйсбуку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG