Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каталёніі праходзяць выбары, на якіх могуць перамагчы прыхільнікі незалежнасьці


У Гішпанскай правінцыі Каталёнія ў нядзелю праводзяцца мясцовыя выбары, якія могуць прывесьці да перамогі прыхільнікаў незалежнасьці.

Блёк сэпаратысцкіх партый апярэджвае па папулярнасьці супернікаў. Яго кіраўнікі заяўляюць, што перамога на выбарах дасьць ім права на аднабаковае абвяшчэньне незалежнасьці правінцыі. Урад у Мадрыдзе, які раней забараніў правядзеньне рэферэндуму па гэтым пытаньні, абвяргае гэтыя заявы.

Выбары ў Каталёніі разглядаюцца многімі ў краіне, як найважнейшыя за ўсю найноўшую гісторыю Гішпаніі.

XS
SM
MD
LG