Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля будынку СБУ ў Адэсе адбыўся выбух


У нядзелю раніцай каля будынку Службы бясьпекі Украіны ў Адэсе прагрымеў магутны выбух, якім павыбівала шыбы ў будынках на некалькі кварталаў вакол. Пацярпелых і ахвяраў няма.

Праваахоўныя органы ацанілі магутнаьсць выбуху ў 8-10 кіляграмаў трацілавым эквіваленце, паведамляе «Інтэрфакс».

У будынку СБУ пашкоджаныя дзьверы, вокны і фрагмэнты фасада, выбітыя вокны. Таксама пашкоджаныя некалькі прыпаркаваных аўтамабіляў. Выбухной хваляй былі выбіты вокны ў будынку гарадзкога шпіталю, разьмешчаным больш чым у 100 мэтрах ад месца здарэньня.

XS
SM
MD
LG