Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны дзень кантрацэпцыі: У Беларусі дагэтуль не навучыліся рабіць прэзэрватывы


26 верасьня адзначаецца сусьветны дзень кантрацэпцыі.

Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, больш за 700 мільёнаў чалавек штогод захворваюць на вэнэрычныя хваробы, якіх магчыма было пазьбегнуць, калі б людзі ўжывалі сродкі кантрацэпцыі. У Беларусі паводле статыстыкі штогод у адмысловых лякарнях праходзяць лячэньне ад вэнэрычных захворваньняў 30 тысяч чалавек. Яшчэ столькі ж, паводле адмыслоўцаў, займаюцца самалячэньнем.

Лекары зазначаюць, што вэнэрычныя захворваньні адмоўна адбіваюцца на рэпрадукцыйным здароўі насельніцтва. Яшчэ адным нэгатыўным наступствам неўжываньня сродкаў кантрацэпцыі дактары лічаць павелічэньне колькасьці абортаў, што часта прыводзіць жанчыну да няздольнасьці зацяжарыць.

Аднак ня толькі вэнэрычныя захворваньні становяцца наступствам неўжываньня сродкаў кантрацэпцыі. Праз палавыя кантакты да 500 грамадзян Беларусі штогод падчапляюць ВІЧ-інфэкцыю, якая часта прыводзіць да захворваньня СНІДам. З амаль 14 тысяч чалавек, што захварэлі на ВІЧ у Беларусі з часу зьяўленьня гэтай інфэкцыі, 77% атрымалі яе праз палавыя кантакты.

Адмыслоўцы ў Беларусі шмат гадоў кажуць пра недахоп танных і адначасова надзейных сродкаў кантрацэпцыі на беларускім рынку. У Беларусі дагэтуль не засвоілі выраб айчынных прэзэрватываў, між тым як імпартныя прэзэрватывы за апошнія гады значна падаражэлі. Што да сродкаў гарманальнай кантрацэпцыі для жанчын, паводле міністэрства аховы здароўя Беларусі, яны дрэнна ўплываць на здароўе. У Беларусі забаронена прадаваць такія сродкі без рэцэпту дактароў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG