Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх турыстаў у Беларусі стала меней на 10%


Belarus - sad (merry) pictures, Russia, tourists, price, prices, money
Belarus - sad (merry) pictures, Russia, tourists, price, prices, money

Пра гэта паведаміў намесьнік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной, перадае БЕЛТА. Паводле чыноўніка, асноўнай прычынай зьмяншэньня патоку расейскіх турыстаў у Беларусь сталі нестабільнасьць на расейскім фінансавым рынку і зьніжэньне плацежаздольнасьці грамадзян Расеі.

«Частка расейцаў у агульнай колькасьці турыстаў у Беларусі раней складала 70%. На тле зьніжэньня патоку турыстаў з гэтай краіны мы вымушаны пашыраць рынкі, таму мы выходзім на рынкі Ізраілю, Кітаю, ЗША, Канады, краін Заходняй Эўропы. Гэты працэс вельмі павольна, але ідзе», — паведаміў Міхаіл Партной.

Паводле зьвестак міністэрства спорту і турызму, сёлета ў першым паўгодзьдзі Беларусь наведалі болей за 2 мільёны турыстаў, што болей за адпаведны пэрыяд 2014 году на 10%.

Назіральнікі адзначаюць, што падзеньне наведваньня расейскіх турыстаў Беларусі супала з дзеяньнем санкцый Эўразьвязу адносна Расеі за анэксію Крыму і падтрымку сэпаратыстаў у Данбасе ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG