Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доля там, дзе воля


Жан-Франсуа Міе. Селянін з тачкай (1852)
Жан-Франсуа Міе. Селянін з тачкай (1852)

Нешта добрае зрабіць, глянуць збоку, сказаць самому сабе: «І хапіла ж табе волі на гэта!» З ваколічнае глыбіні прыцягнуў днямі камень, які было не зварушыць, не пасунуць — кіло пад 100 ці мо болей. Ня друзачка на далоні! І даў жа рады: знайсьці-вывалачы старую каляску, агледзець яе тэхнічны стан, падпампаваць колы, пакласьці пад шурпатыя цяжкія бакі добрую посьцілку, не забыцца пра лом і рыдлёўку, падужацца з долам, нарэшце, пакласьці-ўскаціць на вазок і прывезьці да прыбранага месца.

А часам, едучы па дарозе, бесклапотна аб’едзеш-мінеш, не парупіўшыся прыбраць, старчак на шляху, ці праходзячы міма, ня вырвеш з клюмбы благую травінку — не стае волі!

Валер Дранчук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG