Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне хацелі забіць Яцанюка і Копач

Украінскі прэм'ер-міністар Арсень Яцанюк (справа) і прэм'ер-міністар Польшчы Эва Копач у Нацыянальным гістарычным і мэмарыяльным запаведніку "Быкоўня", прысвечанаму ахвярам савецкай эпохі рэпрэсіяў, 17 верасеня 2015 году

На кіраўнікоў урадаў Украіны і Польшчы Арсені Яцанюка і Эву Копач рыхтаваўся замах. Пра гэта сёньня паведаміла «Радыё Польшча».

Паведамляецца, што служба бясьпекі прэм’ера Ўкраіны знайшла на трасе, па якой павінен быў праехаць аўтамабіль з палітыкамі, гранамёт РПГ-26.

Гэту інфармацыю пацьвердзіла Эва Копач:

«Так, мы атрымалі гэтую інфармацыю. Нам зьмянілі маршрут, а прэм’ер Яцанюк паведаміў, што ягоныя службы знайшлі гранатамёт. Я яму адказала, што такая наша работа».

17 верасьня Яцанюк і Копач наведвалі вайсковыя могілкі ў Быкоўні, дзе захаваныя польскія вязьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG