Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павіншаваў Парашэнку зь юбілеем


Аляксандар Лукашэнка (справа) і Пятро Парашэнка
Аляксандар Лукашэнка (справа) і Пятро Парашэнка

26 верасьня кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку з 50—годзьдзем.

Лукашэнка пажадаў кіраўніку Ўкраіны здароў’я, душэўных і фізычных сілаў, а таксама дасягненьня ўсіх мэтаў:

«Упэўнены, што Ваш валявы характар і багаты жыцьцёвы досьвед дапамогуць вярнуць мір і спакой на зямлю брацкай Украіны, забясьпечыць дабрабыт працалюбівага ўкраінскага народу».

Лукашэнка называе супрацоўніцтва дзьвюх краінаў «сталым і эфэктыўным»:

«Шаную Вашу асабістую ўвагу да разьвіцьця беларуска-ўкраінскіх сувязяў, моцным падмуркам якіх зьяўляюцца адкрыты дыялёг, узаемная павага і добрасуседзкія адносіны» — гаворыцца ў віншаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG