Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Беларусі сёньня адчыніліся выбарчыя ўчасткі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта заявіла ў сваім чарговым тэлезвароце да выбарцаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

На выбарчых участках будуць дзяжурныя. Гэта зроблена дзеля таго, каб патэнцыйныя выбарцы маглі загадзя даведацца, ці ўключаныя яны ў сьпісы выбарцаў. Усяго ў краіне — 6.995.000 выбарцаў. Найбольшая колькасьць іх у Менску —1.300.000, найменшая — у Гарадзенскай вобласьці, дзе меней за 800.000 грамадзянаў, якія валодаюць выбарчым правам.

Старшыня ЦВК таксама заявіла, што ўсе кандыдаты на прэзыдэнта паводзяць сябе падчас гэтай прэзыдэнцкай кампаніі надзвычай дысцыплінавана. Грубых парушэньняў заканадаўства зь іх боку пакуль не зафіксавана.

Выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаныя на 11 кастрычніка 2015 году.

XS
SM
MD
LG