Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такім чынам Заграб прадэманстраваў гатоўнасьць урэгуляваць спрэчку аб уцекачах, які на гэтым тыдні перарос у гандлёвую вайну з Бялградам.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода на Балканах, мяжа ад пачатку тыдня заставалася заблякаванай на тле ўзмацненьня плыні ўцекачоў з Блізкага Ўсходу, якія ідуць праз гэтыя краіны ў Заходнюю Эўропу.

Цяпер рух любога транспарту, грузавога і легкавога, можа ажыцьцяўляцца без абмежаваньняў. Такім чынам Заграб прадэманстраваў гатоўнасьць ўрэгуляваць спрэчку аб бежанцах, які на гэтым тыдні перарос у гандлёвую вайну з Бялградам.

Улады Харватыі неаднаразова абвінавачвалі Сэрбію ў тым, што яна арганізавана накіроўвае ўцекачоў да харвацкай мяжы — нібыта па дамоўленасьці зь Вугоршчынай, якая зрабіла больш жорсткім кантроль на сваіх межах.

Пасьля рашэньня ўладаў Харватыі забараніць уезд грузавога транспарту з тэрыторыі Сэрбіі Бялград у мінулы чацьвер увёў забарону на ўвоз харвацкай прадукцыі.

Неўзабаве чакаецца і рашэньне Сэрбіі аб адмене эмбарга.

У апошнія дні на ўчастку паміж памежнымі пунктамі Баякова і Батроўцы, празь якія ажыцьцяўляецца асноўны міжнародны гандаль, назьбіраліся сотні грузавікоў, у тым ліку і тыя, што перавозяць прадукцыю, якая хутка псуецца.

У спрэчку дзьвюх краін умяшаўся Эўразьвяз: у Брусэлі палічылі, што закрыцьцё мяжы паміж членам ЭЗ — Харватыяй і кандыдатам на ўступленьне — Сэрбіяй — парушае Пакт аб стабілізацыі і асацыяцыі.

Паводле МУС, на сёньняшні дзень мяжу Харватыі перасеклі каля 60 000 мігрантаў, большасьць якіх аўтобусамі і цягнікамі перавезеныя да мяжы з Вугоршчынай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG