Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьбіраецца ў Нью-Ёрк


Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку

Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 26–29 верасьня зьбіраецца з рабочым візытам у Злучаныя Штаты Амэрыкі.

Пра гэта паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

Ён возьме ўдзел у мерапрыемствах саміту ААН па ўстойлівым разьвіцьці, па выніках якога будзе прыняты міжнародны парадак дня ў галіне разьвіцьця на пэрыяд пасьля 2015 году. Лукашэнка выступіць на пленарным пасяджэньні саміту з выкладаньнем нацыянальнай пазыцыі Беларусі ў гэтай сфэры.

Кіраўнік дзяржавы таксама выступіць у рамках агульнапалітычнай дыскусіі на юбілейнай, 70-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, дзе прадставіць падыходы Беларусі да вырашэньня найбольш актуальных і вострых міжнародных праблем сучаснасьці.

Графікам знаходжання Лукашэнкі ў ЗША прадугледжаны шэраг двухбаковых сустрэч зь лідэрамі іншых дзяржаў сьвету, а таксама з Генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Зэйдам Раад аль Хусэйнам.

Падчас наведваньня Беларускага мэталюргічнага заводу ў Жлобіне Лукашэнка адзначыў, што нават у перадвыбарчую кампанію ён ня мае магчымасьці быць у краіне: «Учора — Пэкін, заўтра — Нью-Ёрк».

XS
SM
MD
LG