Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбарчы фонд Лукашэнкі сягнуў за мільярд, у астатніх мільёны


Найхутчэй траціць грошы з выбарчага фонду Мікалай Улаховіч: з 30 мільёнаў у яго засталося на рахунку 22 200 рублёў.

У выбарчы фонд Аляксандра Лукашэнкі, паводле дадзеных на 25 верасьня, паступіла 1 млрд 317 млн 746 тысяч рублёў. Як паведамляе сайт Цэнтравыбаркаму, з гэтай сумы выдаткавана 28 млн 313 тысяч 280 рублёў.

У фонд старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча паступіла 35 млн 140 тысяч рублёў. Зь іх кандыдатам выдаткавана 29 млн 876 тысяч 160 рублёў.

На рахунак у падтрымку актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Тацяны Караткевіч пералічана 8 млн 700 тысяч рублёў, зь якіх патрачана 2 млн 862 тысяч 280 рублёў.

З 30 млн рублёў, якія паступілі ў выбарчы фонд старшыні Беларускай патрыятычнай партыі Мікалая Ўлаховіча, выдаткавана 29 млн 977 тысяч 800 рублёў.

Пералічваць сродкі ў выбарчы фонд можа сам кандыдат, юрыдычныя і фізычныя асобы. Грамадзянін Беларусі можа ахвяраваць у фонд аднаго прэтэндэнта ня больш за 20 базавых велічынь (3,6 млн рублёў), юрыдычная асоба — ня больш за 50 базавых велічынь (9 млн рублёў).

XS
SM
MD
LG