Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паабяцаў «разабрацца» зь беларусамі, якія ваююць на Данбасе


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка жорстка выказаўся наконт беларусаў, якія ваююць на Данбасе, ацаніўшы іх агульную колькасьць у два дзясяткі чалавек.

«Асобныя да гэтага часу балакаюць пра тое, што вось мы там ваюем, мы вернемся, мы пакажам. Мы пакажам ім так, што яны куляцца будуць зноў да Ўкраіны, а праз Украіну ў Чорнае мора, а можа і далей. Вы за гэта не перажывайце, будзьце спакойныя», — цытуе кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

«З тымі, хто сёньня ваюе, мы разьбяромся, калі яны вернуцца ў краіну. Я ўсіх папярэдзіў, і на заканадаўчым узроўні мы прынялі рашэньне: калі ты пайшоў ваяваць — гэта значыць забіваць — ня важна, на баку Данбасу або супраць яго, то мы зь цябе спытаем. Гэта адзінкі, можа, нейкія два дзясяткі чалавек. Адзін на Майдане паваяваў — труп прывезьлі», — заявіў Лукашэнка ў час сустрэчы з работнікамі Беларускага мэталюргічнага заводу ў Жлобіне.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў наяўнасьць пэўных праблемаў, якія прыходзяць з Украіны, зь якімі ў Беларусі вымушаны змагацца шляхам умацаваньня памежнай бясьпекі. «Я ўжо не кажу пра наркотыкі... Зброя, аўтаматы... боепрыпасы вязуць, самі едуць сюды. Мы ўмацоўваем мяжу. Мы яе цалкам закрылі, а цяпер збудуем інжынэрныя збудаваньні, каб мыш не прапаўзла. Мы забясьпечым бясьпеку сваёй краіны», — падкрэсьліў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG