Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлін дае землям 670 эўра ў месяц на ўцекача з разьліку 800 000 чалавек


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Пасьля сустрэчы Ангелы Мэркель і кіраўнікоў фэдэральных зямель выпрацавана рашэньне аб падзеле выдаткаў на ўтрыманьне ўцекачоў. Фэдэральны бюджэт амаль удвая павялічыць выдаткі на падтрымку рэгіёнаў.

Сумы для падтрымкі фэдэральных зямель і асобных камун, якія выдзяляюцца зь бюджэту ФРН, павялічацца амаль удвая. Пра гэта дамовіліся канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і кіраўніка рэгіёнаў пасьля амаль пяцігадзіннай сустрэчы ў Бэрліне ў чацьвер, 24 верасьня. Як заявіў прэм’ер-міністар фэдэральнай зямлі Саксонія-Анхальт Райнэр Хазелоф, дасягнуты прарыў у вырашэньні міграцыйнага крызісу.

Згодна з дамоўленасьцямі, у 2016 годзе ўрад прадставіць землям агульную суму з разьліку 670 эўра ў месяц на аднаго ўцекача з моманту яго рэгістрацыі. Пры гэтым урад зыходзіць з таго, што нямеччына прыме каля 800 тысяч уцекачоў да канца гэтага года, а разгляд справы аб прадстаўленьні прытулку працягнецца ў сярэднім пяць месяцаў, аднак, па словах Мэркель, гаворка ідзе аб гнуткай сыстэме.

Дадатковыя сродкі

Акрамя таго, будзе выдзелена 500 млн. эўра на будаўніцтва сацыяльнага жыльля і 350 млн. эўра на ўтрыманьне непаўналетніх, якія прыбываюць у Нямечыну без суправаджэньня дарослых. Дадатковыя сродкі будуць разьмеркаваныя паміж рэгіёнамі для пашырэньня дзіцячых садоў і вырашэньня пытаньняў сямейнай палітыкі.

Калі раней рэгіёны і камуны павінны былі пераважна самі фінансаваць прыём і разьмяшчэньне ўцекачоў, то пасьля будучых пераменаў у фэдэральнай міграцыйнай палітыцы іх сукупныя выдаткі паменшацца прыкладна на 3,5 млрд. эўра. У 2016 годзе дапамога з фэдэральнага бюджэту дасягне 4 млрд., да канца бягучага году — 2 мільярдаў эўра.

Пра гэта піша «Нямецкая хваля».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG