Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ЛНР» выдварае міжнародныя гуманітарныя арганізацыі — ААН


Руіны Луганскага аэрапорту.
Руіны Луганскага аэрапорту.

Сэпаратысцкія ўлады гэтак званай «Луганскай Народнай Рэспублікі» загадалі супрацоўнікам міжнародных гуманітарных арганізацый пакінуць кантраляваныя імі тэрыторыі ўсходу Ўкраіны.

Пра гэта 24 верасьня заявіў намеснік генэральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаньнях Стывен О’Браен, дадаўшы, што ён «занепакоены» гэтым фактам і заклікае «фактычную ўладу» перагледзець рашэньне.

Паводле словаў О’Браена, сэпаратысты загадалі агенцтвам ААН і некалькім арганізацыям па ахове здароўя завяршыць дзейнасьць да канца гэтага тыдня.

У Данецку сітуацыя крыху лепшая, адзначыў О’Браен. «Рашэньне фактычнай улады ў Данецку адносна будучых апэрацый ўсё яшчэ ня прынята, і апэрацыі ўсіх устаноў ААН прыпыненыя» — сказаў намесьнік генэральнага сакратара ААН.

Праз такія дзеяньні сэпаратыстаў, у тым ліку ўведзены ў ліпені новыя патрабаваньні да рэгістрацыі міжнародных арганізацый, Данбас не атрымаў каля 16 000 тон гуманітарнай дапамогі, у мясцовых шпіталях ня могуць рабіць апэрацыі з-за недахопу анэстэзіі.

Прыпыненьне паставак дапамогі з набліжэньнем зімы ставіць пад пагрозу жыцьцё і здароўе каля трох мільёнаў чалавек, адзначаюць у ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG