Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея, Сырыя і Іран стварылі вайсковы цэнтар у Багдадзе — Fox News


На вуліцы Багдаду.

На вуліцы Багдаду.

Расейскія, сырыйскія ды іранскія вайскоўцы стварылі каардынацыйнтар у Багдадзе, каб ўзаемадзейнічаць з шыіцкімі баявікамі, якіх падтрымлівае Іран, і якія змагаюцца з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава». Пра гэта паведамляе амэрыканскі тэлеканал Fox News.

Заходнія выведвальныя крыніцы сьцьвярджаюць, што ў каардынацыйным цэнтры прадстаўлены расейскія генэралы невысокага ўзроўню. Амэрыканскія афіцыйныя асобы сьцьвярджаюць, што пакуль ня ясна, ці ўдзельнічае ў гэтым ўрад Іраку. Апісваючы прыбыцьцё расейскіх вайскоўцаў у Багдад, адзін высокапастаўлены амэрыканскі чыноўнік сказаў: «Яны зьяўляюцца ўсюды.»

Расейцы нарошчваюць сваю вайсковую прысутнасьць у Сырыі, што стане тэмай для абмеркаваньня на сустрэчы паміж прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам і прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным у Нью-Ёрку ў панядзелак у кулюарах сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.

Адміністрацыя Абамы выказала занепакоенасьць тым, што ўдзел Расеі, прынамсі, у Сырыі, можа мець дэстабілізуючы эфэкт. Масква, аднак, працягвае падтрымліваць сувязь з уладамі ў Сірыі і Іраку. У траўні прэм’ер-міністар Іраку Хайдер аль-Абадзі пабываў у Маскве з афіцыйным візытам, каб абмеркаваць патэнцыйныя пастаўкі расейскіх узбраеньняў і сумесны патэнцыял вядзеньня выведкі.

Раней афіцыйны прадстаўнік ЗША паведаміў Fox News, што ў мінулыя выходныя расейцы змаглі незаўважана перакінуць у Сырыю некалькі вайсковых самалётаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG