Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін хоча крытыкаваць Лукашэнку на пікетах


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Тое, што лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін не сабраў неабходных для рэгістрацыі кандыдатам на прэзыдэнта 100 тысяч подпісаў выбарцаў, ускладніла партыйцам агітацыю супраць чарговага абраньня кіраўніком Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Гэта прызнаў Сяргей Калякін падчас сёньняшняй размовы са Свабодай:

«Паколькі мы ня ўдзельнічаем у выбарчай кампаніі, то вымушаны дзейнічаць адпаведна з артыкулам 45-прым Выбарчага кодэксу. А там прапісана, што мы можам ладзіць свае выбарчыя мерапрыемствы толькі з папярэдняга дазволу ўладаў, а не паводле заяўнага прынцыпу, як гэта робяць чатыры афіцыйна зарэгістраваныя прэтэндэнты.

Таму мы падалі ўжо больш за 130 заявак у мясцовыя органы ўлады на правядзеньне пікетаў з агітацыяй супраць абраньня Аляксандра Лукашэнкі. Гэта будзе і ў Віцебску, і ў Менску, і ў Гомелі, і ў Рагачове, і ў Бабруйску, і ў Полацку, і яшчэ шмат дзе. Фактычна паўсюль, дзе мы маем свае зарэгістраваныя структуры. А яны ў нас ёсьць у 62 рэгіёнах.

Але пакуль рэакцыі ўладаў — ні станоўчай, ні адмоўнай — мы ня маем».

У суботу, 19 верасьня, пленум ЦК «Справядлівага сьвету» вырашыў, што партыя ня будзе падтрымліваць на гэтых прэзыдэнцкіх выбарах ніводнага з чатырох прэтэндэнтаў.

У аналягічнай сытуацыі апынулася і Аб’яднаная грамадзянская партыя, бо яе лідэр Анатоль Лябедзька таксама не сабраў 100 тысяч подпісаў выбарцаў. Таму і актывісты гэтай партыі вымушаныя цяпер пытацца дазволу мясцовых уладаў на правядзеньне сваіх акцыяў. Прыкладам, у Гомелі падалі 8 заявак на правядзеньне 30 верасьня вулічных шэсьцяў. Заяўленая мэта — актуалізацыя праблемы адсутнасьці ў Беларусі сумленных і справядлівых выбараў. Па ўсіх заяўках чыноўнікі адмовілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG