Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці магчымая любоў без каханьня?


Вілем Кукук, «Галяндзкае мястэчка летам»

Вілем Кукук, «Галяндзкае мястэчка летам»

«Аксана, чаму ты так любіш свой Лунінец?» — запытваецца каляжанка.

Зьдзіўлена гляджу і не пасьпяваю разявіць рот, як мяне папярэджваюць: «Толькі не кажы, што гэта тваё роднае места, што ты там нарадзілася!»

«А што ж казаць, калі гэтак і ёсьць: і нарадзілася, і родны, і любы?!»

«Усе нарадзіліся ў родным месьце ці мястэчку, ці вёсачцы, але так, як ты, ня любяць, — тлумачыць каляжанка. — Прызнайся: такая любоў таму, што з Лунінцам зьнітаванае вялікае каханьне. Можа, першае?»

Так, усё ад першага. Першае жыло на вуліцы Катукова ў Маскве, і я не стамляюся дзякаваць Богу, што яно было няшчасным, і яшчэ болей любіць Лунінец.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG