Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеяньні міліцыянтаў, якія затрымлівалі сьляпога, ацэняць сьледчыя


Затрыманьне жабрака ў мэтро
Затрыманьне жабрака ў мэтро

Сьледчыя дадуць ацэнку дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымлівалі 18 верасьня беспрацоўнага на станцыі менскага мэтро «Уручча».

Пра гэта паведаміў на брыфінгу начальнік адзьдзела сьледчага ўпраўленьня УСК па Менску Сяргей Гамко.

Сьледзтва зацікаўленае ў поўным і аб’ектыўным ўсталяваньні ўсіх абставінаў крымінальнай справы.

«Цяпер мужчына пацьвярджае свой супраціў супрацоўнікам міліцыі і просіць прабачэньня ва ўсёй грамадзкасьці за свой удзел у інцыдэнце і нанесеныя праваахоўнікам цялесныя пашкоджаньні», — цытуе БелТА начальніка аддзела.

Мера стрыманьня да падазраванага не ўжывалася. Пасьля праходжаньня адпаведнага лячэньня ён зьмешчаны па ягонай жа заяве ў дом-інтэрнат для інвалідаў і пэнсіянэраў.

Паводле Гамко, затрыманы на станцыі мэтро «Уручча» беспрацоўны выйграў у гульнявых установах больш за Br1,3 млрд.

Са сьнежня 2013 па верасень 2015 году ён рэгулярна наведваў гульнявыя ўстановы Менска і Гомеля.

Цяпер мужчына падазраецца ў супраціве супрацоўнікам міліцыі пры яго затрыманьні ўвечары 18 верасьня. Сяргей Гамко адзначыў, што па крымінальнай справе працуюць чатыры вопытныя сьледчыя.

«Намі вывучаны матэрыялы камер відэаназіраньня, дапытаныя больш за 30 сьведак, вывучаны відэазапісы, якія трапілі ў інтэрнэт, праведзена судова-мэдыцынская экспэртыза ў дачыненьні да падазраванага і супрацоўнікаў міліцыі датычна атрыманых цялесных пашкоджаньняў», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG